Мiжнародны дзень роднай мовы
21.02.202421 лютага у нашым дзiцячым садку прайшоў тэматычны дзень. Педагогi рассказалi дзецям аб асаблiвасцях, традыцыях роднага краю. Разглядалi фотаздымкi любiмага горада, чыталi казкi, гулялi у беларускiя гульнi.
Выхаванцы старэйшай «В» спецыяльнай группы для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi мовы прадэманстравалi здольнасцi у вывучэннi верша Якуба Коласа «На рэчцы зiмой». Яшчэ яны ведаюць гульню «Бонсцi квэст». А там, Багнiк, Гаюн, Азярнiца, Цмок – героi мiфаў i легенд Беларусi.
Знаёмiлiся са словамi роднай мовы i у старэйшай «Д» спецыяльнай группе для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi мовы. А вы ведаеце словы: спаднiца, пiсанка, кашуля? А дзецi ведаюць!
Вывучэнню беларускай мовы у старэйшай «А» группе аддаецца перавага ужо трэцi год.
Мы нагадалi i бацькам пра родную мову, свае традыцыi – размясцiлi матэрыялы у бацькоўскiх куточках групп.