Хутка прыйдзе час, і сёняшнія выхаванцы будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у центры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі.
Праблема далучэння дзяцей да сваёй нацыянальнай культуры, да роднай мовы набывае актуальнасць у наш час у сувязі з агрэсіўным наплывам масавай культуры і стратай прадстаўнікамі розных народаў духоўнай сувязі са сваёй нацыянальнай культурай, сваёй роднай мовай. Менавіта зараз, ва ўмовах духоўнага крызісу ўзрастае неабходнасць далучэння дзіцяці да этнакультурных нацыянальных каштоўнасцей, стварэння ўмоў для фарміравання этнічнага самаўсведамлення маленькага грамадзяніна, выхавання ў яго ўмення з павагай і ўдзячнасцю адносіцца да стваральнікаў гэтых каштоўнасцей, жадання творча і асэнсавана іх засвойваваць.
Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.
Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.
Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове ў дзіцячым садзе спрыяе:
- арганізацыя спецыяльна арганізаванай дзейнасці на беларускай мове адзін раз на тыдзень у сярэдняй і старэйшай групах, у другой палове года - у другой малодшай групе;
- правядзенне сітуацый зносін на беларускай мове ў другой палове дня ў тых жа групах;
- далучэнне да беларускай мовы ў пасіўнай форме дзяцей ад 2-х да 4-х гадоў у час слухання беларускіх песень, твораў мастацкай літаратуры, фальклору, прагляду мультфільмаў;
- прысутнасць дзяцей малодшага і сярэдняга дашкольнага ўзросту на святах, канцэртах, спектаклях, якія праводзяцца для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на беларускай мове;
- увядзенне ў нерэгламентаваную дзейнасць беларускіх гульняў, праслухоўванне запісаў казак, вершаў на беларускай мове;
- наладжванне дзейсна-арыентаваных зносін: інсцэніроўкі, ролевыя гульні, гульні-драматызацыі на беларускай мове;
- арганізацыя адукацыйных сітуацый у розных відах дзейнасці на беларускай мове.
Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, адчуць яе прыгажосць нам дазваляюць фальклорныя i лепшыя класiчныя творы для маленькiх дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi, казкi, вершы i iнш. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнiкам i па меры магчымасцi самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткiя забаўлянкi, песенькi, лiчылкi i г.д.), што служыць фармiраванню ў iх пачуццевай асновы руска – беларускага двухмоўя.